Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЖ схаваў колькасьць падпісчыкаў папулярных блогераў


Блог-сэрвіс «Жывы журнал» у сераду прыняў рашэньне не адлюстроўваць зьвесткі пра «сяброў» блогера, калі іх колькасьць перавышае 2,5 тысячы.

LiveJournal прыняў рашэньне памяняць сваю палітыку ў дачыненьні да публічных зьвестак аб падпісчыках карыстальнікаў на наступны дзень пасьля прыняцьця Дзярждумай Расеі закону, які абавязвае блогераў, інтэрнэт-старонкі якіх штодня наведваюць больш за 3 тысячы карыстальнікаў, выконваць патрабаваньні, што прад'яўляюцца да СМІ, перадае РІА Навіны.

«Зь сёньняшняга дня ў прафайле ўсіх блогераў і супольнасьцяў, колькасьць падпісчыкаў якіх перавышае дзьве з паловай тысячы, будзе адлюстроўвацца не фактычная колькасьць карыстальнікаў «У сябрах...», а «2500+», – паведаміў у сваім блогу кіраўнік дэпартамэнта разьвіцьця прадуктаў LiveJournal Дзьмітры Піліпенка.

Ён таксама адзначыў, што рэйтынг карыстальнікаў і суполак, які фармаваўся паводле праглядаў, таксама спыняе сваю працу, а зьмены датычацца толькі тых карыстальнікаў, якія выкарыстоўваюць кірылічныя сэрвісы LiveJournal.

«Пералічаныя вышэй зьмены абумоўленыя плянамі аптымізацыі працы сэрвісу. Усе супадзеньні выпадковыя», – дадаў Піліпенка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG