Акрамя таго, Белы дом заявіў аб прадстаўленьні 8 мільёнаў даляраў у выглядзе так званай «нелятальнай» ваеннай дапамогі ўзброеным сілам Украіны. Сярод іншага, будзе пастаўлена абсталяваньне для ўтылізацыі выбуховых прыладаў, сродкі сувязі і транспартныя сродкі.
«Злучаныя Штаты адданыя ідэі таго, што ўкраінцы самастойна здольныя вызначыць будучыню сваёй краіны без запалохваньня і прымусу звонку», — гаворыцца ў заяве Белага дома.
Выступаючы пасьля сустрэчы з украінскімі афіцыйнымі асобамі ў Кіеве, Джо Байдэн папярэдзіў Расею, што «надышоў час спыніць размовы і пачаць дзейнічаць», каб зьнізіць напружанасьць ва Ўкраіне.
11 мільёнаў даляраў з 50 будуць накіраваныя на правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў, у тым ліку на тлумачальную працу сярод выбарцаў, арганізацыю і назіраньне, а таксама на стварэньне «разнаплянавага, збалянсаванага і сканцэнтраванага на палітыцы мэдыйнага асяродзьдзя», — паведаміў Белы дом.
Праграмы, якія праводзяцца пры фінансавай падтрымцы ЗША, забясьпечаць прысутнасьць на выбарах сама меней 250 доўгатэрміновых і больш як 1700 кароткатэрміновых назіральнікаў.
«Мы таксама пасылаем дадатковых экспэртаў для кансультацыяў па такіх пытаньнях, як канстытуцыйная сыстэма стрымак і проціваг, мясцовае кіраваньне, грамадзкі ўдзел і ўсталяваньне незалежнай і празрыстай судовай сыстэмы», — адзначылі ў Белым доме.
Частка пакета дапамогі пойдзе на экспэртызу адносна зьніжэньня залежнасьці ад расійскіх энэргарэсурсаў. Экспэртызу маюць правесьці фэдэральныя агенцтвы ЗША.
Міжведамасная дэлегацыя прыбыла са Злучаных Штатаў у Кіеў для таго, каб дапамагчы Ўкраіне забясьпечыць рэвэрсныя пастаўкі газу з эўрапейскіх краін. Затым амэрыканскія спэцыялісты наведаюць Польшчу, Вугоршчыну і Славаччыну, дзе будуць працаваць над дэталямі пагадненьняў.
Таксама ва Ўкраіне будуць задзейнічаныя экспэрты па барацьбе з карупцыяй, перадае «Голас Амэрыкі».