Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Кіеўскай вобласьці: ёсьць ахвяры


Да чатырох чалавек павялічылася колькасьць ахвяр выбуху на аўтазаправачным комплексе ў Пераяслава-Хмяльніцкім, паведамляе прэс-служба кіраўніка Кіеўскай абласной адміністрацыі Ўладзіміра Шандры.

Паводле дадзеных прэс-службы, яшчэ шэсьць чалавек шпіталізаваны, адна жанчына — у цяжкім стане, цяпер ёй робяць апэрацыю. На месцы выбуху працуюць больш за 100 ратавальнікаў Дзяржслужбы па надзвычайных сытуацыях.

«Паводле папярэдніх дадзеных, ратавальнікі разглядаюць дзьве вэрсіі прычыны выбуху — памылка пры праектаваньні аўтазаправачнага комплексу і парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі», — сказаў Шандра пасьля азнаямленьня з сытуацыяй непасрэдна на месцы здарэньня.

Раней паведамлялася, што ў выніку выбуху на АЗС, які адбыўся каля 8.40 у аўторак, загінуў адзін чалавек, яшчэ шасьцярых шпіталізавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG