Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Лукашэнка зьвярнуўся з пасланьнем

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зьвярнуўся са штогадовым пасланьнем да Нацыянальнага сходу і беларускага народу.



14:14 22.4.2014
У аршанскай дэпутаткі Лукашэнка запытаўся, чаму ў рэгіёне «разьвялі карупцыю»?

Жартам прыгразіў, што дасьць Аляксандру Шакуціну (кіраўнік «Амкадору» -- Радыё Свабода) танк, каб той змагаўся з карупцыяй на Аршаншчыне.

Пасьля Лукашэнка прызнаўся, што жартуе. Пры гэтым ён выказаў засьцярогу, што аршанцы пачнуць фармаваць атрады самаабароны, каб супрацьстаяць Шакуціну на танку.
14:40 22.4.2014
Лукашэнка даў параду, як рыхтаваць стравы нацыянальнай кухні: «Дранік – павінен быць не сабачым языком. Дранік трэба ўзяць, каб не апускаўся, як у сабакі язык»
14:45 22.4.2014

Павал Вусаў, палітоляг: Для Лукашэнкі страта незалежнасьці — страта пэрсанальнай улады


«Аляксандар Лукашэнка на дзіва даволі добра акрэсьліў сытуацыю па Ўкраіне. Ён падкрэсьліў, што Пуцін мае нейкія прэтэнзіі наконт тэрыторый, абгрунтоўваючы гэта тым, што Ўкраіна не сфармавалася як дзяржава. І Лукашэнка яму супярэчыў. Сказаў, што Ўкраіна стварылася на парэштках савецкай імпэрыі і таксама падчас распаду Расейскай імпэрыі, таму нельга такім чынам падыходзіць да Ўкраіну. Па сутнасьці, кажучы пра некаторыя працэсы фармаваньня ўкраінскай дзяржавы, ён супярэчыў таму, што выказаў Пуцін у сваіх размовах з расейскім народам на мінулым тыдні.

Відаць, што Лукашэнка вельмі моцна баіцца такога падыходу да дзяржаўнага сувэрэнітэту, які фармуецца зараз у Маскве. Гэты падыход грунтуецца на сьцьверджаньні, што Ўкраіна і іншыя постсавецкія дзяржавы былі штучна збудаваныя, і ня маюць для дзяржаўнасьці гістарычных, палітычных і этнічных каранёў. Для Лукашэнкі, як і для іншых постсавецкіх кіраўнікоў, гэта сапраўды праблема, бо да кожнай з постсавецкіх дзяржаваў Расея можа высунуць такія прэтэнзіі аб штучным фармаваньні.

А для Лукашэнкі страціць незалежнасьць — гэта страціць сваю пэрсанальную ўладу.
Таму ён неаднаразова падкрэсьліваў, што хто б не ўвайшоў у Беларусь, ён са сваімі генэраламі будзе змагацца са зброяй у руках супраць агрэсараў. Таксама ён эмацыйна і крытычна выказаўся пра тое, што Ўкраіна сама вінаватая ў тым, што сілай не змагла абараніць свой сувэрэнітэт. Гэта ён падкрэсьліў некалькі разоў, што таксама сьведчыць пра той моцны ўнутраны непакой тым падыходам, які зараз выкарыстоўвае Расея.

Хаця мы ўсе добра разумеем, што калі Расея будзе выкарыстоўваць нейкія агрэсіўныя мэтады ў Беларусі, у нас няма ніякіх рэсурсаў для таго, каб абараняць сувэрэнітэт.

Найхутчэй усе пасланьні Лукашэнкі, якія мы сёньня чулі, скіраваныя на ўнутранага спажыўца: «Лукашэнка застаецца гарантам незалежнасьці і будзе гэтую незалежнасьць бараніць». Хаця гэтыя заявы ня маюць нічога супольнага з рэальнасьцю. Тое, што ён сказаў, што не вядома за каго будуць ваяваць рускія, калі Пуцін увойдзе ў Беларусь, гэта таксама разьлічана на ўнутранага спажыўца, а не на зьнешняга, бо расейская прысутнасьць у Беларусі абсалютна відавочная".
15:08 22.4.2014
Лукашэнка: Навошта есьці бульбу зь мясам?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:38 0:00
15:25 22.4.2014


15:47 22.4.2014
Станіслаў Багданкевіч — экс-старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі камэнтуе выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што рэзкай дэвальвацыі рубля ня будзе:

«У ягоных словах ёсьць элемэнты паўпраўды. Насамрэч ў студзені мінулага году курс даляра быў 8570 рублёў, цяпер ён ужо 10 тысяч. То бок рэальная дэвальвацыя прыкладна 12%, а ня 5%, як ён казаў. Гэта і ёсьць паўпраўда.

Калі ўрад і Лукашэнка будуць працаваць і атрымаюць крэдыты з Расеі ў памеры 2 мільярды даляраў, як некалі было абяцана, і плюс яшчэ 440 мільёнаў з Антыкрызіснага фонду, то дэвальвацыя сапраўды будзе плаўнай і будзе курс і надалей паступова паніжацца. А тое, што закладзена ў плянах улады на гэты год (9800 рублёў за даляр), ужо пераплюнута.

Калі ж з-за мяжы такіх рэсурсаў для папаўненьня ЗВР ня будзе, то дэвальвацыя можа быць абвальнай».
XS
SM
MD
LG