Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэвастопалі выпальваюць ўкраінскую сымболіку


Змываць, сьціраць і выпальваць ўкраінскія сьцягі ( дзяржаўны і сьцягу украінскага флёту) на IV бастыёне ў Севастопальскай бухце пачалі па ініцыятыве члена мотаклюба " Начныя ваўкі" Аляксандра Лясоты.

Праца пачалася па ўзгадненьні з камандаваньнем Чарнаморскага флёту. Узяўшыся за справу, выкарыстоўваюць растваральнікі, рызьзё, алмазныя фрэзы.

Прайсьці да месца працаў можна толькі праз тэрыторыю мінна-тарпэднай часткі.

«Ідзе цяжкая нудная праца, чысьцім, камень вельмі шчыльны, фарба моцна ўвабралася, да таго ж там яе не адзін пласт, працы не на адзін дзень», — сказаў удзельнік акцыі Канстанцін Заруднеў, паведамляе espreso.tv.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG