Лінкі ўнівэрсальнага доступу

90% затрыманых у Марыюпалі мелі праблемы з законам


Амаль 90 адсоткаў затрыманых за напад на вайсковую частку ў Марыюпалі неаднаразова мелі праблемы з законам.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС Украіны, спасылаючыся на заяву намесьніка Міністра ўнутраных справаў Украіны Сяргея Яравога у эфіры Эспрэса-ТВ.

«Зь 77 затрыманых за напад на вайсковую частку ў Марыюпалі 17 ужо прыцягваліся да крымінальнай адказнасьці, а 9% ад усіх — неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасьці», — паведаміў Яравы.

У прыватнасьці, паводле праваахоўніка, названыя асобы мелі праблемы з законам за хуліганства і кіраваньне транспартным сродкам у нецьвярозым стане.

Таксама Яравы адзначыў, што сярод тых двух хлопцаў, якія загінулі падчас гэтых падзей, адзін адбываў пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі ў Расейскай Фэдэрацыі, другі — валодаў чатырма адзінкамі зброі.

Нагадаем, ноччу, у адказ на атаку на вайсковую частку Нацыянальнай гвардыі ў Марыюпалі аддзел МУС правёў апэрацыю па лякалізацыі банды налётчыкаў, якая налічвала каля 300 чалавек. Падчас нападу на вайсковую частку былі забітыя трое з тых, хто нападаў, 13 параненыя і затрыманыя 63 асобы.

Пазьней стала вядома, што 25 з 63 сэпаратыстаў, якіх затрымалі пасьля спробы штурму часткі ўнутраных войскаў у Марыюпалі, ужо адпусцілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG