«Нарэшце прызначылі паседжаньне, бо мінула ўжо 5 месяцаў. Зь Юрыем усё па-ранейшаму — сядзіць у Жодзінскім ізалятары. Якраз сёньня перадала яму перадачу, хацела атрымаць спатканьне, але ў ізалятары сказалі, што ягоная справа дагэтуль у раённым судзе. Вельмі чакаем разгляду скаргі. Ні на што не спадзяемся, але думаем, што ўсё ж разьбяруцца».
Уладальніка аднаго зь першых беларускіх казіно «Данькоў-клюб» Юрыя Данькова Маскоўскі раённы суд у сьнежні 2013 году прызнаў вінаватым у нясплаце падаткаў, арганізацыі прытону ды іншых злачынствах і асудзіў на 8 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Юры Данькоў сваёй віны не прызнаў і аспрэчыў прысуд.
На пачатку 2000-х Юры Данькоў быў дэпутатам Менскага гарсавету, спрабаваў балятавацца ў прэзыдэнты, але не сабраў патрэбнай колькасьці галасоў для рэгістрацыі кандыдатам на прэзыдэнта.