Украіна можа падаваць заяўку на ўдзел ў ЭЗ - рэзалюцыя Эўрапарлямэнту #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.4.2014
А перамовы ў Жэневе працягваюцца ўжо чатыры гадзіны. Бакі ніяк ня могуць вырашыць украінскае пытаньне #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.4.2014
Сэпаратысты захапілі тэлевежу ў Славянску і адключылі ўкраінскія тэлеканалы #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.4.2014
У Данецку спрабуюць захапіць аэрапорт #євромайдан http://t.co/RnxFpsziL3
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.4.2014
У Славянску сэпаратысты захапілі ўкраінскага журналіста. Яго абвінавачваюць у сувязях з "Правым сэктарам" #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.4.2014
У Марыюпалі СБУ заклікае жыхароў пакінуць цэнтр гораду. Можа пачацца антытэрарыстычная апэрацыя #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.4.2014
На Канскім кінафэстывалі пакажуць фільм пра Майдан http://t.co/KwQUtnbZZZ #євромайдан #евромайдан #крим
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.4.2014
Сэпаратысты ў Славянску ўзялі ў закладнікі журналіста
Львоўскага журналіста Сяргея Лефтэра выкралі ў Славянску. Пра гэта паведаміў польскі карэспандэнт Томаш Пехаль (Tomasz Piechal) са спасылкай на свае крыніцы.Па апошняй інфармацыі, Сяргей Лефтер учора знаходзіўся ў Славянску ў палоне ў сэпаратыстаў, быў жывы-здаровы, аднак яго далейшы лёс невядомы. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў Правам сэктары і шпіянажы, паведамляе сайт «Новости Донбасса».
Лазьніца едзе ў Каны з фільмам пра Майдан http://t.co/QA9Xekt0Z2 #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.4.2014
Жанчына, якая зьбівала акрываўленых украінцаў ў Харкаве, затрыманая #євромайдан http://t.co/fz8wAmaP9b
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.4.2014
Вайскоўцы, якія здалі зброю сэпаратыстам ў Краматорску, пойдуць пад суд
Адпаведную заяву зрабіў кіраўнік Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў.
25-я асобная ваенна-паветраная брыгада Ўзброеных Сіл Украіны, якая ўчора здала зброю сэпаратыстам ў Краматорску, будзе расфармаваная, а вайскоўцы будуць адказваць перад судом.
Аб гэтым сёньня на пасяджэньні Вярхоўнай Рады заявіў сьпікер парлямэнта, в.а. прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандр Турчынаў, паведамляе тэлеканал «1+1».
Больш чытайце тут
ЗША і Эўразьвяз гатовыя ўвесьці новыя санкцыі супраць Расеі #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.4.2014
Дэсантнікаў, якія "праявілі баязьлівасць і здалі зброю", аддадуць пад суд - Турчынаў #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.4.2014
У Марыўпалі міліцыя шукае баявікоў, якіх не затрымалі ноччу - Турчынаў #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 17.4.2014
Сэпаратысты ў Славянску кантралююць 6 бронемашын
Яшчэ 15 БМД вяртаюцца да месца пастаяннай дыслякацыі ў Днепрапятроўскай вобласьці з Краматорска.
Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства абароны Ўкраіны. Асабісты склад і экіпажы захопленых баявых машын, адбылі да месца пастаяннай дысьлякацыі ў Днепрапятроўскай вобласьці.