Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як гучаў беларускі рок-н-рол Сярэднявечча. У Менску прэзэнтавалі «Полацкі сшытак»


Увечары 14 красавіка ў менскім Палацы культуры вэтэранаў адбылася прэзэнтацыя альбому «Полацкі сшытак».

Праект «Полацкі сшытак» даказаў, што ў даўнія часы беларусы мелі разьвітую ня толькі царкоўную музыку, але й сьвецкую, лірычную, танцавальную.

Часам дасьледнікі называюць «Полацкі сшытак» ажно зборам беларускіх рок-н-ролаў Сярэднявечча.


Як ён гучаў, на прэзэнтацыі прадэманстравалі ня толькі каралі сучаснай мэдыяваль-плыні («Стары Ольса», «Brevis», «Contredance», «Testamentum Terrae»), але й першыя з тых, хто дакрануўся да гістарычнага шэдэўру яшчэ ў савецкі час («Кантабіле»).


Гучалі ня толькі творы з кружэлкі «Полацкі сшытак», але й шэраг аналягічных музычных знаходак.


Альбом «Полацкі сшытак» стаў апошнім творчым здабыткам прадусара гістарычнай музыкі Арыны Вележ (Вячоркі). Ейнай памяці ў дзень яе нараджэньня і была прысьвечана гэтая прэзэнтацыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG