Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зялёныя чалавечкі» ужо ў Данецкай вобласьці


Паводле крыніцы Радыё Свабода, гарадзкі аддзел міліцыі ў Славянску захоплівалі былыя байцы «Беркуту».

«Людзі, якія захапілі будынкі, гэта былыя спэцназаўцы „Беркута“. Яны захапілі міліцыю прафэсійна, міліцыянты не супраціўляліся, яны на час забарыкадаваліся, але не адважыліся супрацьстаяць. Мы можам выказаць здагадку, што калі шмат з супрацоўнікаў „Беркута“ пераехалі ў Крым і атрымалі расейскае грамадзянства, то цалкам верагодна, яны маглі прыехаць і сюды.

Таксама гэта могуць быць і іншыя прадстаўнікі „Беркуту“, якія засталіся ва Ўкраіне — гэта высьветліцца пазьней. Гэтыя людзі ўзброенымі аўтаматамі Калашнікава, падствольнага гранатамёту, якога на ўзбраеньні ў міліцыі і СБУ няма, гэта значыць, гэта зброя, якую яны прынесьлі з сабой», — распавяла Радыё Свабода паінфармаваная асоба.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG