Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта марнаваньне часу». Кім Чэн Ын адкінуў плян узьяднаньня КНДР з Паўднёвай Карэяй


Дзяржаўны камітэт абароны (ДКА) Паўночнай Карэі адхіліў плян аб’яднаньня Карэйскай паўвыспы, які прапанавала прэзыдэнтка Рэспублікі Карэя (РК) Пак Кын Хе, выступаючы ў Дрэздэнскім тэхналягічным унівэрсытэце падчас нядаўняга візыту ў Германію.

Як адзначаецца ў апублікаванай 12 красавіка заяве прадстаўніка гэтай арганізацыі, якую узначальвае Кім Чэн Ын, дадзены плян, які ўключае «вырашэньне гуманітарных пытаньняў», «стварэньне базы для павышэньня ўзроўню жыцьця ў інтарэсах сумеснага працьвітаньня» і «аднаўленьне адзінства нацыі», «уяўляе сабой, па сутнасьці, простую мешаніну і не заслугоўвае ніякай увагі». Прапанаваная Пак Кын Хе дактрына аб’яднаньня «ня мае ніякага дачыненьня да паляпшэньня міжкарэйскіх адносінаў», лічаць у ДКА.

Пра гэта піша ІТАР-ТАСС.

Прадстаўнік камітэту абвінаваціў прэзыдэнта Рэспублікі Карэі ў тым, што яна «абразіла сваіх суайчыньнікаў», згадаўшы аб эканамічным крызісе і голадзе ў КНДР. Акрамя таго, у камітэце выклікала раздражненьне тая акалічнасьць, што Пак Кын Хе «разважала аб унутраных праблемах карэйскай нацыі ў трэцяй краіне».

ДКА запатрабаваў ад прэзыдэнта Карэі «выбіраць выразы», і не выкарыстоўваць у будучыні тэрмін «давер», каб ня ўводзіць у зман грамадзкасьць.

Паўднёвакарэйскія «улады дарэмна чакаюць ад КНДР пазытыўнага адказу на т. зв. „Дрэздэнскую дэклярацыю“, якая не заслугоўвае ніякай увагі», падкрэсьліў прадстаўнік ДКА.

Пак Кын Хе «варта зрабіць нешта карыснае ў інтарэсах нацыі, а не марнаваць час на безразважныя выказваньні», падкрэсьлілі у паўночнакарэйскім ведамстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG