Рада дырэктараў замежнага вяшчаньня ЗША (BBG) узнагародзіла Кіеўскае бюро Радыё Свабода прэміяй імя Дэвіда Бэрка.
У Радзе дырэктараў адзначылі працу калектыву пры асьвятленьні грамадзка-палітычнага крызісу ва Ўкраіне напрыканцы 2013 і ў пачатку 2014 году, які ўзьнік ў выніку нечаканай адмовы тагачаснага прэзыдэнта Віктара Януковіча ад падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам.
Журналісты Радыё Свабода ў наўпроставым эфіры перадавалі драматычнае відэа з эпіцэнтру падзеяў, прапаноўвалі сваёй аўдыторыі паглыблены аналіз падзей, сьведчаньні відавочцаў, рэакцыі удзельнікаў супрацьстаяньня з розных бакоў.
«Гэтыя адважныя мужчыны і жанчыны ўяўляюць сабой найлепшае зь міжнародных сродкаў масавай інфармацыі ЗША, — сказаў старшыня BBG Джэф Шэл. — Іх імкненьне да дасканаласьці, рашучасьць і адвага — узорны прыклад нашай працы. Наша аўдыторыя расьце, і гэта ўплыў іх працы».
Дэвід Бэрк быў заснавальнікам і кіраўніком Рады дырэктараў вяшчаньня ЗША на працягу першых трох гадоў яе існаваньня. Прэмію яго імя штогод атрымліваюць журналісты амэрыканскага замежнага вяшчаньня за выключны прафэсіяналізм, адвагу і працу ў экстрэмальных умовах.