Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не прэтэндуе на вядучую ролю ва ўрэгуляваньні ўкраінскага канфлікту


«Па-ранейшаму сярод прыярытэтаў для нашай дзяржавы застаецца захаваньне і далейшае разьвіцьцё палітычных, гандлёва-эканамічных і культурных сувязяў з Украінай», — гаворыцца ў паведамленьні прэзыдэнцкай прэс-службы па выніках пасяджэньня Савету бясьпекі Беларусі.

Беларусь не прэтэндуе на вядучую ролю ва ўрэгуляваньні ўкраінскага канфлікту, аднак прыкладзе максымальныя намаганьні дзеля захаваньня і разьвіцьця адносін з суседняй краінай.

На пасяджэньні таксама адзначана, што падзеі, якія адбываюцца ва Ўкраіне, не нясуць прамых пагрозаў для Рэспублікі Беларусь.

Беларусь зацікаўлена ва ўсталяваньні на ўкраінскай тэрыторыі грамадзянскага міру, спакою і стабільнасьці.

8 красавіка на пасяджэньні Савету бясьпекі разглядалася палітычная сытуацыя ва Ўкраіне і яе ўплыў на стан нацыянальнай бясьпекі Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG