Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча зрабіць высновы з падзей ва Ўкраіне


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка заявіў: заходнія палітычныя колы разумеюць, што ціск на Беларусь сябе вычарпаў.

Пра гэта Лукашэнка сказаў на пасяджэньні Савету бясьпекі, перадае interfax.by.

«На шчасьце, у заходніх экспэртных і палітычных колах, хай і запозьнена, але нарастае разуменьне вычарпанасьці цяперашняга інструмэнтара ціску на Беларусь. Гучаць заклікі да выпрацоўкі новых поглядаў і падыходаў», — заявіў Лукашэнка.

Савет бясьпекі разгледзіць на сваім пасяджэньні падзеі ва Ўкраіне, каб здабыць зь іх урокі, заявіў Аляксандар Лукашэнка:

«Нам сёньня трэба абмеркаваць, і гэта плянава, дзьве праблемы, якія стаяць перад намі. Па-першае, гэта гатоўнасьць да чэмпіянату сьвету па хакеі. І другое пытаньне, я думаю, нам тут няма чаго хаваць, — гэта ўрокі і задачы, якія выцякаюць з сучаснай абстаноўкі, перш за ўсё зьвязанай з падзеямі ва Ўкраіне. Адразу хачу папярэдзіць: мы ніколькі чагосьці там не спалохаліся. Спалоху ў вачах і на тварах членаў Савету бясьпекі, як я бачу, няма.

Мы казалі: толькі дурань ня робіць высноваў з падзеяў, якія адбываюцца навокал».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG