Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Савеце Фэдэрацыі ня хочуць уводзіць войскі ва Ўкраіну без дазволу ААН


Расея можа накіраваць міратворцаў у Данецкую вобласьць Украіны толькі з дазволу Рады бясьпекі ААН. Пра гэта заявіў старшыня камітэту Савету Фэдэрацыі па абароне і бясьпецы Віктар Озераў.

Раней у панядзелак прарасейскія актывісты, якія захапілі будынак Данецкай абласной адміністрацыі, абвясьцілі аб стварэньні «Незалежнай Данецкай рэспублікі». Рашэньне было прынята самаабвешчанай «народнай радай» , створанай актывістамі. Яна выступіла за далучэньне «Незалежнай данецкай рэспублікі» да Расеі, а таксама зьвярнулася да прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна з просьбай аб увядзеньні міратворчага кантынгенту, паведамляе УНІАН.

Як заявіў Возераў, «былі прыклады ўвядзеньня міратворчага кантынгенту на тэрыторыю Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, але гэта было ў рамках СНД, а проста так узяць і ўвесьці на заклік мясцовых уладаў наш міратворчы кантынгент у Данецк ці кудысьці яшчэ — гэта супярэчыць міжнародным прынцыпам і нормам» .

Пры гэтым ён падкрэсьліў , што «калі будзе прынята рашэньне РБ ААН аб увядзеньні міратворцаў, тады Расея як пастаянны член Рады бясьпекі і ўдзельнік Дамовы па супрацоўніцтве і бясьпецы ў Эўропе можа ўвайсьці ў склад міратворчага кантынгенту для стварэньня бясьпекі ў тым ці іншым рэгіёне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG