Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вугоршчыне сёньня парлямэнцкія выбары. Фаварыты — правыя


Сто тысячаў чалавек на мітынгу ў падтрымку ВІктара Орбана
Сто тысячаў чалавек на мітынгу ў падтрымку ВІктара Орбана
Паводле апошніх апытаньняў грамадзкай думкі, найбольшыя шанцы на перамогу — у прэм’ер-міністра Віктара Орбана і яго правай партыі ФІДЭС. Другое месца можа дастацца альбо апазыцыйнаму альянсу левацэнтрыстаў на чале з Сацыялістычнай партыяй, альбо ультраправай партыі «Йоббік» («За лепшую Вугоршчыну»).

На выбарах у 2010 годзе Орбан і яго прыхільнікі перамаглі зь перавагай у дзьве траціны галасоў. Апазыцыя абвінавачвае цяперашняга кіраўніка ўраду ў абмежаваньні грамадзянскіх свабодаў, уціску свабоды слова.

Сам Орбан заяўляе, што яго задача — стабілізаваць эканоміку і завяршыць рэформы, якія дапамогуць краіне пераадолець нэгатыўныя наступствы камуністычных часоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG