Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: санкцыі супраць Расеі могуць быць больш жорсткімі


Фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла сёньня аб рашучасьці зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расеі, калі яна будзе надалей дэстабілізаваць Украіну.

У сваім выступе на зьезьдзе Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу Нямеччыны Мэркель прызнала адрозьненьні паміж краінамі ЭЗ у дачыненьні да ўкраінскага крызысу, але заявіла, што гэта не будзе прычынай для разьяднаньня .

Паводле яе словаў, ніхто не павінен сумнявацца ў тым, што калі тэрытарыяльная цэласнасьць Украіны будзе і далей парушацца , прыйдзецца ўзмацніць жорсткасьць эканамічныя санкцыі супраць Расеі.

Прадстаўнікі нямецкай бізнэс-эліты раней крытыкавалі Захад за залішне канфрантацыйны падыход да Расеі. У прыватнасьці, кіраўнік кампаніі Siemens
наведаў прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Маскве, каб пацьвердзіць вернасьць кампаніі супрацоўніцтву з Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG