Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку за зьмену сьцяга над гарсаветам асудзілі на 2 гады


У Данецку Варашылаўскі раённы суд асудзіў студэнта, які замяніў на гарсавеце ўкраінскі сьцяг на расейскі, на 2 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам 1 год.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе пракуратуры Данецку.

Суд сёньня цалкам падтрымаў пазыцыю дзяржаўнага абвінавачаньня і студэнт вучылішча быў прызнаны вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага артыкулам 296 КК Украіны (хуліганства).

Як паведамляў УНІАН, 23 сакавіка ў Данецку праходзіў несанкцыянаваны прарасейскі мітынг каля будынку Данецкага гарадзкога савету. Падчас акцыі пратэсту малады чалавек сарваў дзяржаўны сьцяг з флагштоку і пашкодзіў яго. Пасьля гэтага, парушальнік грамадзкага парадку ўсталяваў на яго месца сьцяг Расейскай фэдэрацыі.

Органамі міліцыі парушальнік быў устаноўлены і затрыманы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG