Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» адмяніла рэйсы ў Крым


Такое рашэньне прынятае з-за малой загрузкі гэтага кірунку, паведаміў намесьнік гендырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец.

Раней «Белавія» плянавала падчас летняга сэзону рабіць тры рэйсы на тыдзень у Сымфэропаль.

Аднак, паводле Чаргінца, на ўвесь сэзон было набыта каля 100 квіткоў у Сымфэропаль. Ён адзначыў, што адмена рэйсаў ня мае ніякага палітычнага складніка.

«Гэта законы бізнэсу. Самалёты павінны зарабляць грошы, а не вазіць паветра, асабліва летам», — цытуе РІА «Новости» намесьніка гендырэктара авіякампаніі.

Эўрапейская арганізацыя бясьпекі аэранавігацыі забараніла эўрапейскім авіякампаніям да спэцыяльнага распараджэньня выконваць палёты ў Крым. Аднак расейскія авіякампаніі заявілі, што ня спыняць палёты на анэксаваны Расеяй паўвостраў.

Раней у СМІ паведамлялася, што расейскі бок накіраваў у Міжнародную арганізацыю паветранага транспарту (ICAO) запыт аб зьмене статусу гэтых аэрапортаў з ўкраінскага на расейскі.

Паводле агенцтва «Прайм», у авіягаліне выказваюць сумнеў, што арганізацыя пагодзіцца на гэта. І не выключаюць міжнароднай блякады крымскіх аэрапортаў, як гэта адбываецца з абхаскім аэрапортам у Сухумі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG