Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каліноўскі, Балаховіч ці Вітушка — які герой патрэбны беларусам?

абноўлена

Які герой патрэбны беларусам?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:29:16 0:00

ПОЎНАЕ ВІДЭА

На сёлетні Дзень Волі «Малады фронт» выйшаў з банэрам «Героі не паміраюць!». На ім былі выявы ідэолягаў і палітычных дзеячаў нацыянальных рухаў Украіны — Сьцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча, і Беларусі — Станіслава Булак-Балаховіча, Міхала Вітушкі, Вінцэнта Гадлеўскага.

Ці годныя гэтыя асобы сёньня называцца героямі нацыі? Ці ідэі і мэтады іхнага змаганьня могуць дайсьці да сучаснага паспалітага беларуса, аб’яднаць, а не разьяднаць, нацыю?

У якім пэрыядзе беларускай гісторыі трэба найперш пашукаць ідэал, які быў бы блізкім і зразумелым сёньня? Якіх змагарных асобаў 20-га стагодзьдзя варта сёньня гераізаваць, і ці магчыма змыць зь іх бруд савецкай і расейска-шавіністычнай прапаганды? Якія спосабы барацьбы ва ўмовах мірнага часу дапушчальныя, а якія нельга апраўдаць ніякай высокай ідэяй?



І ці скажуць калі-небудзь беларусы дружна і разам на адрас сваіх нацыянальных герояў урачыстае — «слава!»?

У дыскусіі бралі ўдзел сустаршыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч і гісторык Уладзімер Ляхоўскі. Перадачу вядзе Вячаслаў Ракіцкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG