Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада даручыла раззброіць незаконныя фармаваньні


В.а. прэзыдэнта Аляксандар Турчынаў
В.а. прэзыдэнта Аляксандар Турчынаў

Вярхоўная Рада Ўкраіны даручыла МУС і СБУ забраць агнястрэльную зброю ў незаконных узброеных фармаваньняў, перадае УНІАН.

Такой была рэакцыя дэпутатаў на ўчорашнія падзеі ў цэнтры Кіева і на агульнае абвастрэньне крымінагеннай сытуацыі ў краіне. За раззбраеньне фармаваньняў, якія дзейнічаюць на ўласную думку, прагаласавалі 256 дэпутатаў.

Палітыкі лічаць, што людзі з агнястрэльнай зброяй павінны застацца выключна ў Нацгвардыі, міліцыі, СБУ, арміі – гэта значыць там, дзе зброя зьяўляецца законнай.

В.а. прэзыдэнта Аляксандар Турчынаў растлумачыў, што пасьля прынятага сёньня палітычнага рашэньня за баевікоў на вуліцах будуць спаганяць зь сілавых структур. Менавіта праваахоўнікі павінны навесьці парадак.

«Мы абавязаны гэта зрабіць, незалежна ад таго, дзе знаходзяцца гэтыя ўзброеныя фармаваньні: у цэнтры, на захадзе ці на ўсходзе. Калі яны ня ў арміі, міліцыі, Нацгвардыі або Службе бясьпекі – яны зьяўляюцца дывэрсантамі, якія працуюць супраць Украіны», – заявіў Турчынаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG