Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шойбле параўнаў дзеяньні Расеі ў Крыме з гітлераўскай экспансіяй


Вольфганг Шойбле
Вольфганг Шойбле

Дзеяньні Расеі супраць Украіны нагадваюць агрэсію з боку Адольфа Гітлера ў 1938 годзе, калі былі анэксаваны нямецкамоўныя рэгіёны Чэхаславаччыны, заявіў 31 сакавіка міністар фінансаў Нямеччыны, кансэрватар Вольфганг Шойбле.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, аднак, адзначыла, што не падзяляе пазыцыю Шойбле.

«Гэта ўсё нам вядома з гісторыі. Гэта мэтады, якія Гітлер выкарыстаў у Судэтах», — пракамэнтаваў кіраўнік Мінфіну довады Ўладзімера Пуціна па анэксіі Крыму.

Шойбле выступаў перад групай бэрлінскіх школьнікаў, перадае Reuters.

У пачатку сакавіка з падобнымі параўнаньнямі выступіла экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан. Яна таксама правяла паралелі паміж курсам Крамля і тым, што «рабіў Гітлер у трыццатыя гады», адзначае інтэрнэт-выданьне Spiegel.de.

Пуцін апраўдвае ўвядзеньне войскаў у Крым імкненьнем абараніць этнічных рускіх ва Ўкраіне. Хоць лідэры Нямеччыны рэдка выкарыстоўваюць параўнаньні з нацысцкай эпохай, Шойбле адзначыў, што пазыцыя Пуціна нагадвае яму абяцаньні Гітлера абараніць этнічных немцаў у Чэхаславаччыне.

Мэркель падчас прэс- канфэрэнцыі ў адказе на пытаньне, ці лічыць яна дапушчальным параўнаньне Крыму з Судэцкай вобласьцю, заявіла:

«Я разглядаю анэксію Крыму як цалкам асобнае пытаньне».

Канцлер дадала, што лічыць гэты крок парушэньнем міжнароднага права.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG