Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інструкцыя: як асьвятляць падзеі ва Ўкраіне


Расейскім журналістам рассылаюць інструкцыі у якіх паказана, як трэба асьвятляць падзеі ва Ўкраіне і ня толькі.

Такі дакумэнт апублікаваў журналіст Ільля Барабанаў. «На ТБ да выніковых праграм, якія рыхтуюцца, такія інструкцыі рассылаюць», — напісаў ён на сваёй Twitter-старонцы.


У прыватнасьці, згодна з дакумэнтам, расейскія СМІ просяць паведамляць пра тое, як новая ўлада ў Крыме будзе «расчышчаць аўгіевы стайні, пакінутыя украінскай уладай» і што гэта ня здарыцца хутка.

Акрамя таго, расейскія журналісты павінны расказваць пра «атмасфэру беззаконьня і разгул крыміналу» ва Ўкраіне, а таксама «актыўную грызьню за ўладу».

Таксама праўладныя СМІ Расеі просяць заклікаць грамадзян адпачываць у Крыме і займацца спортам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG