Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама падарыў пантыфіку насеньне морквы


Падчас сустрэчы з папам рымскім Францішкам у Ватыкане прэзыдэнт ЗША Барак Абама падарыў яму насеньне морквы.

Абама сказаў, што ведае пра намер кіраўніка Сьвятога Пасаду адкрыць для публікі сады яго летняй рэзыдэнцыі. Паказваючы пантыфіку скрынку з насеньнем, Абама паказаў, што ў ёй ляжаць розныя гатункі. Скрынка была зробленая з драўніны ад першага сабора, адкрытага ў ЗША ў Балтыморы.

«Калі ў вас будзе шанец прыехаць у Белы дом, мы можам паказаць вам наш сад», — сказаў прэзыдэнт.

Папа Францішак падарыў прэзыдэнту ЗША невялікую мэмарыяльную дошку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG