Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З «Таганкай» разьбяруцца за прапаганду ідэяў Майдану


У Савеце Фэдэрацыі скрытыкавалі маскоўскі Тэатар на Таганцы, абвінаваціўшы ў прапагандзе амаральнасьці і адсутнасьці патрыятызму.

Выступаючы сёньня на пасяджэньні, член Савету Фэдэрацыі Алег Панцялееў заявіў, што ў тэатры зьявіліся праекты ў стылі адыёзнага «Гогаль-цэнтру Кірыла Сярэбранікава». У якасьці прыкладаў Панцялееў прывёў дакумэнтальны фэстываль «Майдан», які адбыўся ў тэатры 15 сакавіка, а таксама замоўленую кіраўніцтвам тэатра журналісту Дзьмітрыю Быкаву п'есу «Шарамецьцева-3», якая, на думку Панцялеева, зьяўляецца пародыяй на расейскія органы бясьпекі.

Акрамя таго, паводле Панцялеева, 23 красавіка тэатар адзначыць свой юбілей бэнэфісам вядомага рок-музыкі Юрыя Шаўчука. А на Дзень Перамогі намечаная прэм'ера паводле п'есы Міхаіла Грынькова «Сны аб вайне» з абразьлівым, на думку сэнатара, стаўленьнем да вэтэранаў Вялікай айчыннай вайны.

Панцялееў запатрабаваў даць адпор амаральнасьці. Яго пазыцыю падтрымала сьпікер Савету Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка і прапанавала накіраваць зварот міністру культуры з просьбай разабрацца са станам справаў у Тэатры на Таганцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG