Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: актывістаў БХД трымалі ў міліцыі больш за тры гадзіны


Зьміцер Шурхай
Зьміцер Шурхай

Сустаршыню аргкамітэту БХД Георгія Дзьмітрука і каардынатара абласной арганізацыі стваранай партыі Зьмітра Шурхая выпусьцілі зь Ленінскага РАУС Берасьця.

Як распавёў Свабодзе Зьміцер Шурхай іх пратрымалі ў пастарунку больш за тры гадзіны, якія прадугледжаныя заканадаўствам.

Напачатку супрацоўнікі ДАІ паведамілі, што ў машыне актывістаў быццам бы перабітыя нумары кузаву. Але калі Дзьмітрука і Шурхая даставілі ў РАУС, ім паведамілі, што падазраюць у перавозе наркотыкаў.

«Зладзілі экспэртызу на наяўнасьць у мяне ў крыві алькаголю, а ў Георгія – наркотыкаў. У Георгія забралі дакумэнты, датычныя Камітэту салідарнасьці з Украінай, які ён узначальвае», – распавёў Зьміцер Шурхай.

Спадар Шурхай зьвязвае затрыманьне зь дзейнасьцю Камітэту салідарнасьці з Украінай, а таксама з тым, што міліцыянты меркавалі перашкодзіць актывістам патрапіць на сьвяткаваньне Дня Волі, куды яны і кіраваліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG