Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуціна бароняць ад Алеся Кіркевіча


У гарадзенскага актывіста, журналіста Алеся Кіркевіча міліцыянты шукалі дома налепкі з выявай Пуціна, але не знайшлі.

Яму паказалі ксэракопію такой налепкі «За байкот расейскіх тавараў» з выявай прэзыдэнта суседняй краіны, што нібыта зьявіліся ў раёне, дзе ён жыве.

У Алеся Кіркевіча ўзялі адбіткі пальцаў і пробы сьліны, і далі афіцыйнае папярэджаньне. Ён мяркуе, што падставаў для гэтага не было, паколькі ніякіх правапарушэньняў зь ягонага боку не было.

Раней Алеся выклікалі сёньня ў міліцыю на прафіляктычную гутарку, а адтуль паехалі ў кватэру, дзе ён жыве, для ператрусу.

Алесь Кіркевіч — былы палітвязень. Быў арыштаваны за Плошчу ў сьнежні 2010 году, асуджаны на 4 гады, але памілаваны і вызвалены ў верасьні 2011.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG