Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы захапілі карабель «Канстанцін Альшанскі»


«Канстанцін Альшанскі», архіўнае фота
«Канстанцін Альшанскі», архіўнае фота

Расейцы з боем захапілі ўкраінскі дэсантны карабель «Канстанцін Альшанскі».

Як паведаміў УНІАН сьведка Аляксей Тамразаў, падчас штурму былі чутныя аўтаматныя чэргі і выбухі шумавых гранат.

Расейцы таксама зьбіраюцца штурмаваць марскі тральшчык «Чаркасы», не выключана выкарыстаньне зброі.

Пра гэта паведаміў старшы мінёр артылерыйскай мінна-тарпэднай баявой часткі старэйшы матрос карабля «Чаркасы» Аляксандр Гутнік, які спасылаецца на словы яго калег з захопленага судна «Генічэск».

«Захопленым маракам сілавікі абяцалі, што сёньня будуць штурмаваць „Чаркасы“ і прымяняць да экіпажу грубую фізычную сілу, нават да выкарыстаньня зброі. Па іх словах, „гэты экіпаж самы „абарзелы“ і вельмі пашкадуе, калі будзе аказваць супраціў“», — сказаў Гутнік.

Акрамя таго, ён апавёў падрабязнасьці захопу рэйдавага тральшчыка «Генічэск».

«Спэцназ заскочыў на борт, пачаў прымяняць грубую фізычную сілу да членаў экіпажа „Генічэск“. Больш за ўсё пацярпелі тыя, хто спрабаваў даць адпор, і камандзір тральшчыка», — распавёў ён.

«Пасьля гэтага ўсіх, нават тых, хто адпачываў у кубрыку пасьля вахты, выкінулі на верхнюю палубу і паклалі тварам уніз, іх білі нагамі», — апавёў Гутнік.

«Пасьля гэтага карабель пайшоў па загадзе расейцаў да прычалу, прышвартаваўся, усіх людзей адправілі дадому. Усіх, акрамя камандзіра, далейшы лёс якога пакуль невядомы», — дадаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG