Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Феадосіі расейцы выкралі двух камандзіраў марскіх пяхотнікаў


У Феадосіі захоплены камандзір батальёну марскіх пяхотнікаў і яго намесьнік. Іх вывезьлі на верталёце Расейскай Фэдэрацыі ў невядомым кірунку.

Пра гэта паведамляе кіраўнік мэдыяцэнтру Мінабароны Ўкраіны ў Крыме Ўладзіслаў Селязьнёў.

«Крыніцы зь Феадосіі. 9.35. Камандзір батальёну марской пяхоты падпалкоўнік Дзьмітры Дзеляціцкі і намесьнік камандзіра па працы з асабістым складам Расьціслаў Ломцеў пасьля штурму былі захопленыя і вывезеныя верталётам РФ у невядомым напрамку», — напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Як вядома, каля 4.30 раніцы ў панядзелак, 24 сакавіка, украінскую вайсковую часьць з марскімі пяхотнікамі ў Феадосіі пачалі штурмаваць і захапілі расейскія спэцназаўцы.

А 06.17 з тэрыторыі часткі выйшлі тры «Ўралы» са зьвязанымі па руках украінскімі марскімі пяхотнікамі.

Ад 60 да 80 украінскіх марскіх пяхотнікаў былі вывезеныя з тэрыторыі ваеннай часткі каля 8 раніцы. Іх даставілі са зьвязанымі рукамі на тэрыторыю Феадасійскага порту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG