Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцы напісалі дыктоўку: гімн Украіны па-беларуску


Традыцыйна гарадзенцы штогод пішуць беларускую дыктоўку ў гонар Дня волі. Сёлета дыктоўка ладзілася сёмы раз, і ў якасьці тэксту — гімн Украіны па-беларуску.

Паводле аднаго з арганізатараў, Эдварда Дзьмухоўскага, тэкст украінскага гімну пераклаў на беларускую мову літаральна за адну ноч гарадзенскі паэт Алесь Кіркевіч.

Тэма дыктоўкі, паводле Дзьмухоўскага, абрана невыпадкова, а ў знак салідарнасьці з брацкім украінскім народам.

Тэкст дыктоўкі чыталі гарадзенскія дзеці, якія разам з бацькамі прыйшлі яе пісаць. Дыктоўка ладзілася сумесна «Гарадзенскай бібліятэкай» і менскімі курсамі беларускай мовы «Мова ці кава». Прыканцы мерапрыемства адбыўся канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG