Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама сустрэўся з кіраўнікамі Facebook і Google


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў сустрэчу з кіраўнікамі шасьці кампаніяў, якія лідуюць у сфэры інтэрнэт-тэхналёгіяў, у прыватнасьці, з кіраўнікамі Facebook і Google.

Тэмай сустрэчы стала захаваньне права грамадзянаў на ахову таямніцы асабістага жыцьця ва ўмовах, калі спэцслужбы актыўна выкарыстоўваюць дасягненьні перадавых тэхналёгіяў.

Абама запэўніў суразмоўцаў, што яго адміністрацыя працуе над рэфармаваньнем дзейнасьці спэцслужбаў у галіне збору інфармацыі. Па паведамленьні Белага дому, прэзыдэнт ЗША ў курсе гучных выкрыцьцяў, зьвязаных з шырокім уварваньнем спэцслужбаў у жыцьцё грамадзянаў і хваляй грамадзкай незадаволенасьці, якая пасьля гэтага пачалася.

Кіраўнік Facebook Марк Цукерберг напярэдадні сустрэчы з Абамам выступіў на сваёй старонцы ў Facebook з асуджэньнем сакрэтных прыёмаў узьдзеяньня спэцслужбаў на старонкі сацыяльных сетак, у прыватнасьці, спробы заражэньня кампутараў віруснымі праграмамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG