Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Баранавічаў аштрафавалі за пікет салідарнасьці з Украінай


Баранавіцкі актывіст Уладзімер Гундар аштрафаваны на 15 базавых велічынь (1 млн 950 тысяч рублёў) за правядзеньне несанкцыянаванага пікету.

Судзьдзя Баранавіцкага суду Станіслаў Півавар палічыў актывіста вінаватым у парушэньні артыкула Адміністрацыйнага кодэксу Беларусі аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.

Уладзімер Гундар ня лічыць сябе вінаватым. Ён кажа, што кожны беларус можа вольна выказваць сваё меркаваньне, як тое гарантуе Канстытуцыя.

4 сакавіка жыхар Баранавічаў Уладзімер Гундар выйшаў на вуліцу, трымаючы ў руках плякат з надпісам «Пуцінскія агрэсары — гэць з Украіны! Прэч зь Беларусі!» У часе акцыі яго затрымалі міліцыянты і склалі на яго пратакол за правядзеньне несанкцыянаванага пікету.

Як распавёў «Свабодзе» Ўладзімер Гундар, такім чынам ён хацеў выказаць сваю салідарнасьць з Украінай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG