Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна чакае ад Беларусі асуджэньня анэксіі Крыму


МЗС Украіны чакае ад Беларусі асуджэньня расейскай анэксіі Крыму, але лічыць «пазытыўным сыгналам» тое, што Менск не падтрымаў дзеяньні Расеі.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар украінскага зьнешнепалітычнага ведамства Яўген Перабійніс.

Камэнтуючы БелаПАН заяву беларускага МЗС аб сытуацыі ва Ўкраіне ад 19 сакавіка, Перабійніс адзначыў:

«Зь беларусамі ў нас заўсёды было паразуменьне. Я ня ўбачыў у гэтай заяве падтрымкі дзеяньняў Расеі. Гэта пазытыўны сыгнал з боку Беларусі. Але ўсё ж з заявы не зусім зразумела, ці асуджае Беларусь анэксію Крыму. Вось што мы хацелі б пачуць ад нашых сяброў і партнэраў зь Беларусі. Таму мы ўсё ж спадзяемся, што нашы сябры падтрымаюць нас у гэтым пытаньні», — заявіў прэс-сакратар МЗС Украіны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG