Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума Расеі ратыфікавала анэксію Крыму


Расейская Дзяржаўная дума ратыфікавала пагадненьне аб далучэньні Крыма да Расеі.

Перад галасаваньнем міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што «ўзьяднаньне расейскага і крымскага народаў спрыяе іх дабрабыту і росквіту».

Ён таксама заявіў, што санкцыі, уведзеныя супраць Расеі з боку ЭЗ і ЗША ў адказ на анэксію, «зьяўляюцца незаконнымі».

Між тым сёньня ў Жэнэве амбасадар Украіны ў ААН Юрый Кліменка заявіў, што зьяўлюцца «прыкметы таго, што Расея знаходзіцца на шляху вырашэньня поўнамаштабнага ваеннага ўмяшаньня на ўсходзе і поўдні Ўкраіны».

Рашэньне аб далучэньні Крыма заўтра мае прыняць верхняя палата парлямэнту Расеі — Савет фэдэрацыі.

Анэксію Крыму — аўтаномнай рэспублікі ў складзе Ўкраіны — асудзілі і назвалі незаконнай ЗША і іншыя краіны Захаду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG