Прарасейскія сілы 19 сакавіка захапілі часткі ўкраінскай ваенна-марской базы ў Севастопалі і ўзьнялі над штаб-кватэрай расейскі сьцяг.
Захоп ваенна-марской базы ў Севастопалі
1
Вайсковец узьнімае расейскі сьцяг на даху штаб-кватэры ўкраінскіх ваенна-марскіх сіл, другі праз мэгафон зьвяртаецца да натоўпу на вуліцы. Севастопаль, 19 сакавіка 2014 году
2
Здымаецца брама ля штаб-кватэры ўкраінскага флоту
3
Украінскія вайскоўцы з рэчамі пакідаюць тэрыторыю штаб-кватэры ваенна-марской базы ў Севастопалі, 19 сакавіка 2014 году
4
Прарасейскія сілы ходзяць па тэрыторыі ваенна-марской базы
5
З захопленай ваенна-марской базы выносяць сэйф
6
Пасьля ўварваньня здымаюць украінскі сьцяг
7
Удзельнік прарасейскіх фармаваньняў нясе расейскі сьцяг пасьля ўварваньня на тэрыторыю ваенна-марской базы
8
Украінскі марскі афіцэр праходзіць паміж узброенымі людзьмі, пакідаючы штаб-кватэру ваенна-марскіх сіл у Севастопалі
9
Ля ваенна-марской базы - узброеныя людзі
10
Узброеныя людзі правяраюць дакумэнты ў марскога афіцэра
11
Узброеныя людзі ля ўваходу на базу ваенна-марскіх сіл
12
Новыя насельнікі ваенна-марской базы
13
Украінскі вайсковец пакуе свае рэчы
14
Так выглядае база знутры
15
Новы сьцяг