Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цела зьніклага расейскага журналіста знайшлі ў Берасьцейскай вобласьці


Цела блогера і журналіста Александрa Ганісеўскага знайшлі ў Мікашэвічах супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі. Яны распавялі пра яго гібель пошукаваму атраду «Анёл».

Аб зьнікненьні журналіста стала вядома ў канцы сьнежня мінулага году. Былі здагадкі, што ён зьнік у Берасьцейскай вобласьці.

Як паведамляе «Эхо Москвы», дэталі сьмерці 29-гадовага блогера ў МУС не раскрываюць. Пакуль вядома толькі, што яго цела знайшлі ў вадаёме ў Мікашэвічах у Брэсцкай вобласьці. Як раней паведамлялася, 28 сьнежня ў гэтым горадзе журналіст выйшаў з хаты без дакумэнтаў і мабільнага тэлефона.

Работнікі мясцовага аддзяленьня міліцыі меркавалі, што журналіст наўмысна хаваецца з-за складаных адносін з роднымі. Аднак брат журналіста Андрэй Ганісеўскі падобныя здагадкі адпрэчваў. Ён распавёў, што блогер прыехаў дадому даглядаць хворага бацьку і «быццам бы ў краму выскачыў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG