Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На карвэце «Тэрнопаль» рыхтуюцца да штурму


На карвэце «Тэрнопаль», які знаходзіцца каля Сэвастопальскай бухты рыхтуюцца да штурму.

Пра гэта «Ўкраінскай праўдзе» паведаміў мічман карабля са спасылкай на сваё кіраўніцтва.

Ён адзначыў, што ад Чарнаморскага флёту паступіў ультыматум — здацца да вечара, або будуць штурмаваць.

18 сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў з самаабвешчанымі прадстаўнікамі «ўладаў» Крыму «пагадненьне» аб уваходжаньні Крыму і Сэвастопаля ў склад Расеі.

У той жа дзень, нягледзячы на дамоўленасьці аб перамір’і, расейскія вайскоўцы забілі ўкраінскага афіцэра і яшчэ двух паранілі.

Пасьля гэтага Мінабароны Ўкраіны дазволіла вайскоўцам ў Крыме выкарыстоўваць зброю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG