ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, офіс АГП, сустрэча Экспэртнага клюбу, тэма — «Украіна: сцэнары разьвіцьця сытуацыі і наступствы для Беларусі». Пачатак у 11.30
Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, інтэрнэт-відэабрыфінг «Эўразійскі эканамічны саюз: пэрспэктывы новага ўзроўню інтэграцыі». Пачатак у 16.00.
Менск, офіс партыі БНФ, першае пасяджэньне Камітэту дапамогі Украіне.
Запрошаны кіраўнікі палітычных партый і грамадзкіх арганізацый, вядомыя дзеячы інтэлігенцыі, беларускія актывісты, якія былі на Майдане. Пачатак у 17.00.
Вільня, візыт віцэ-прэзыдэнта ЗША Джозэфа Байдэна ў Літву
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1918 — Рада БНР прыняла палажэньне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон ня будзе мець сілы без зацьвярджэньня яго Радай.
1958 — У Страсбуры адкрылася першае паседжаньне Эўрапарлямэнту
1982 — пачатак Фальклэндзкага канфлікту паміж Аргентынай і Вялікабрытаніяй.
2003 — пачатак вайны ў Іраку.
2006 — трэція прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, уладу захаваў Аляксандр Лукашэнка.
У гэты дзень нарадзіліся:
1612 — Сафія Слуцкая, княгіня, праваслаўная сьвятая.
1895 — Тамаш Грыб, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч.
1921 — Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права.
1931 — Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнаўца.
1956 — Ягор Гайдар, расейскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст.
У гэты дзень памерлі:
1887 — Юзэф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня.
2005 — Арсень Скаруліс, беларускі юрыст.
ЦЫТАТА ДНЯ
Калі Садам Хусейн абярэ канфрантацыю, амэрыканскі народ павінен ведаць, што мы зрабілі ўсё для таго, каб пазьбегнуць вайны, і зробім усё для таго, каб атрымаць у ёй перамогу.
Джордж Буш, прэзыдэнт ЗША, з выступу перад пачаткам вайны ў Іраку