Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Крыму: пачалі выдаваць расейскія пашпарты


У Крыме пачалася выдача расейскіх пашпартоў, заявіў 18 сакавіка прэм’ер-міністар Крыму Сяргей Аксёнаў.

«Мы сябе таксама лічым расейцамі, расейскія пашпарты ўжо пачалі выдаваць у Аўтаномнай рэспубліцы Крым, таму мы лічым сябе грамадзянамі адной краіны», — заявіў Аксёнаў у эфіры тэлеканалу «Россия-24».

Раней расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, кіраўнік ураду Крыму Сяргей Аксёнаў, сьпікер крымскага парлямэнту Ўладзімер Канстанцінаў і кіраўнік Сэвастопаля Аляксей Чалы падпісалі дамову аб уключэньні Крыму і Сэвастопаля ў склад Расеі ў якасьці новых суб’ектаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG