20:04
18.3.2014
20:45
18.3.2014
Украінскім вайскоўцам дазволілі выкарыстоўваць зброю ў #крым
— Радыё Свабода (@svaboda) 18.3.2014
22:17
18.3.2014
У Крыме невядомыя выкралі камандзіра вайсковай часткі
Сёньня ў Ялце група ўзброеных вайскоўцаў у форме расейскай арміі без апазнавальных знакаў захапіла камандзіра вайсковай часткі Службы зьнешняй выведкі Ўкраіны палкоўніка Ігара Лосьнікава.
Як паведамілі УНІАН у прэс-службе зьнешняй разьведкі Ўкраіны, па сьведчаньнях відавочцаў, выкраданьне было зьдзейсьнена каля 17.00 ля пад'езда дома, дзе жыве Лосьнікаў. Ён вяртаўся са службы дахаты дзе яго чакалі жонка і двое дзяцей. На палкоўніка напалі на вуліцы, калі ён выходзіў з уласнага аўтамабіля, заштурхалі ў Мэрсэдэс-VITO чорнага колеру з нумарным знакам 7776 і вывезьлі ў невядомым кірунку.
Палкоўнік Лосьнікаў зьяўляецца камандзірам вайсковай часткі СВР Украіны, якая дысьлякуецца паблізу Алушты і некалькі дзён таму была захоплена ўзброенымі асобамі.
22:23
18.3.2014
Аналітык: «ЗША выходзяць з пагадненьня з Расеяй па Сірыі»
ЗША прыпыняюць дыпляматычныя адносіны з уладамі Сірыі. Вашынгтон паінфармаваў Дамаск аб неабходнасьці прыпыніць працу пасольства Сірыі ў ЗША і консульстваў краіны ў Мічыгане і Тэхасе. Ці азначаюць гэтыя крокі вайну? Ці зьвязаныя яны зь сёньняшнім рашэньнем Фэдэральнага сходу Расеі аб далучэньні Крыму да РФ?