Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крызіс ва Ўкраіне. 18 сакавіка (УЖЫВУЮ)

Пуцін падпісаў з сэпаратыстамі дамову аб далучэньні Крыма да Расеі. Ва Ўкраіне праводзіцца частковая мабілізацыя ў войска і Нацыянальную гвардыю.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

22:23 18.3.2014

Аналітык: «ЗША выходзяць з пагадненьня з Расеяй па Сірыі»


ЗША прыпыняюць дыпляматычныя адносіны з уладамі Сірыі. Вашынгтон паінфармаваў Дамаск аб неабходнасьці прыпыніць працу пасольства Сірыі ў ЗША і консульстваў краіны ў Мічыгане і Тэхасе. Ці азначаюць гэтыя крокі вайну? Ці зьвязаныя яны зь сёньняшнім рашэньнем Фэдэральнага сходу Расеі аб далучэньні Крыму да РФ?
22:21 18.3.2014

Украінскім вайскоўцам у Крыме дазволілі выкарыстоўваць зброю

22:20 18.3.2014

ЗША не прызнаюць «спробу анэксіі Крыму» і папярэджваюць пра новыя санкцыі

22:20 18.3.2014

Яцанюк: Канфлікт з Расеяй перайшоў у ваенную стадыю

22:19 18.3.2014

СБУ абяцае прыадкрыць архівы КДБ

22:18 18.3.2014

МЗС пра выступ Пуціна: Без камэнтароў

22:17 18.3.2014

У Крыме невядомыя выкралі камандзіра вайсковай часткі


Сёньня ў Ялце група ўзброеных вайскоўцаў у форме расейскай арміі без апазнавальных знакаў захапіла камандзіра вайсковай часткі Службы зьнешняй выведкі Ўкраіны палкоўніка Ігара Лосьнікава.

Як паведамілі УНІАН у прэс-службе зьнешняй разьведкі Ўкраіны, па сьведчаньнях відавочцаў, выкраданьне было зьдзейсьнена каля 17.00 ля пад'езда дома, дзе жыве Лосьнікаў. Ён вяртаўся са службы дахаты дзе яго чакалі жонка і двое дзяцей. На палкоўніка напалі на вуліцы, калі ён выходзіў з уласнага аўтамабіля, заштурхалі ў Мэрсэдэс-VITO чорнага колеру з нумарным знакам 7776 і вывезьлі ў невядомым кірунку.

Палкоўнік Лосьнікаў зьяўляецца камандзірам вайсковай часткі СВР Украіны, якая дысьлякуецца паблізу Алушты і некалькі дзён таму была захоплена ўзброенымі асобамі.
20:04 18.3.2014
19:45 18.3.2014

Украінскага вайскоўца забілі падчас штурму часткі ў Сімфэропалі

19:19 18.3.2014

Сардэчна запрашаем у ХІХ стагодзьдзе — блог Юр’я Дракахруста

19:15 18.3.2014

МЗС пра выступ Пуціна: Без камэнтароў

19:15 18.3.2014

Першыя стрэлы ў Крыме, паранены ўкраінскі афіцэр

19:15 18.3.2014

Пасол Украіны ўпэўнены, што Беларусь у сьпіну ня ўдарыць

19:15 18.3.2014

Мацкевіч: Пуцін страціў сувязь з рэчаіснасьцю

19:15 18.3.2014

Казахстанскія беларусы — пра расейскую экспансію

17:34 18.3.2014

Байдэн: Анэксія Крыму — звычайны «захоп зямлі»

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG