Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэрбіі — нечарговыя парлямэнцкія выбары


У вакне аўтобуса ў Бялградзе відаць постэр лідэра Прагрэсіўнай партыі Сэрбіі
У вакне аўтобуса ў Бялградзе відаць постэр лідэра Прагрэсіўнай партыі Сэрбіі
У Сэрбіі ў нядзелю адбываюцца пазачарговыя Парлямэнцкія выбары. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Бялградзе Айя Куге.

Аб правядзеньні выбараў было абвешчана паўтара месяца таму. Права голасу Маюць 6 млн 700 тыс грамадзянаў краіны.

На 250 дэпутацкіх месцаў у парлямэнце Сэрбіі прэтэндуюць 19 партыяў і кааліцыяў. Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, чакаецца пераканаўчая перамога правацэнтрысцкай сэрбскай Прагрэсіўнай партыі, якая амаль два гады зьяўлялася вядучай сілай кіроўнай у краіне кааліцыі. Прагназуецца, што Прагрэсіўная партыя магла б набраць больш за 45 працэнтаў галасоў выбарнікаў. Яе лідэр — віцэ-прэм’ер цяперашняга ўраду Аляксандар Вучыч зьяўляецца самым папулярным палітыкам у краіне. Вядома, што ён ініцыяваў датэрміновыя выбары, каб яго партыя пасьля перамогі самастойна магла ўзяць усе рычагі ўлады.

У перадвыбарнай кампаніі ўсе партыі абяцалі грамадзянам сьветлую будучыню — эканамічныя рэформы, новыя працоўныя месцы, замежныя інвэстыцыі і барацьбу з карупцыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG