Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азарычах за сем дзён загінулі каля 9 тысяч чалавек


Азарычы
Азарычы

70 гадоў таму нямецкія салдаты у беларускай вёсцы Азарычы загналі цывільнае насельніцтва на адкрытую балоцістую плошчу, абнесеную калючым дротам. Праз сем дзён тысячы людзей загінулі.

У час вайны не існуе такой жорсткасьці, якую нельга было б перасягнуць. З моманту нападу войскаў вэрмахта на Савецкі Саюз у чэрвені 1941 года, цывільнае насельніцтва ва Ўсходняй Польшчы, у прыбалтыйскіх дзяржавах, Беларусі , ва Ўкраіне, у самой Расеі і на Каўказе было самым жорсткім чынам ўцягнутае ў вайну зьнішчэньня, піша нямецкая выданьне Die Welt.

Загінулі мільёны чалавек — застрэленыя салдатамі СС, спаленыя ў вёсках, зьмеценыя артылерыяй, разарваныя бомбамі, аслабелыя голадам. Тое, што Чырвоная армія дзейнічала ня менш жорстка, чым вэрмахт, нічога не мяняе ў ваенных злачынствах Нямеччыны.

70 гадоў таму ў час адступленьня праз Беларусь 9-ая армія ўчыніла масавае забойства. «Спаленая зямля» — так гучаў асноўны прынцып падчас адступленьня ў бок захаду. Надыходзячая Чырвоная армія павінна была ўбачыць поўную адсутнасьць інфраструктуры, палёў, пабудоў — словам, не павінна было застацца нічога, што можна было б выкарыстоўваць у ваенных мэтах, у тым ліку, людзей у якасьці дапаможнай сілы.

Што рабіць з непрацаздольнымі?

Усе працаздольныя мужчыны ва ўзросьце ад 15 да 65 гадоў павінны былі суправаджаць войскі вэрмахта і выконваць земляныя працы. Паколькі адначасова забівалі жывёлаў, спальвалі вёскі і палі, зьявілася тэхнічная праблема. Што рабіць з непрацаздольнымі членамі сем’яў ваеннаабавязаных мужчынаў?

У ваенным дзёньніку 9- й нямецкай арміі было напісана — «Заплянавана перакінуць ўсіх непрацаздольных людзей з прыфрантавой зоны на пакінутую тэрыторыю». Само па сабе гэта паведамленьне не несла ў сабе прыкмет злачынства. Але мы чытаем далей. «Рашэньне вызваліцца такім чынам ад цяжару, які патрабуе харчаваньня, было прынятае вярхоўным камандаваньнем арміі пасьля разьлікаў і аналізу наступстваў».

У абавязкі акупацыйнай арміі ўваходзіла, як найменей, дастатковае забесьпячэньне мясцовага насельніцтва харчаваньнем. Вэрмахт пра гэта практычна ніколі не клапаціўся. Але, як правіла, галодным людзям не забаранялася знаходзіць пражытак ў лесе ці яшчэ дзе-небудзь.

Сотні застрэленыя

Але і гэта зьмянілася. Да 12 Сакавік 1944 году салдаты 35-й пяхотнай дывізіі і камандаваньня СС загналі, як найменей, 40 тысяч, а, магчыма, і 50 тысяч чалавек на абгароджаную калючым дротам балоцістую мясцовасьць непадалёк ад беларускай вёскі Азарычы. Якіх-небудзь збудаваньняў накшталт прыбіральняў, калодзежаў або тым больш, месцаў для гатаваньня ежы, там не было, не кажучы ўжо пра баракі або палаткі. Сотні людзей былі застрэленыя, калі спрабавалі ўцячы за калючы дрот, каб іншыя былі больш пакорлівыя.

Многія з тых, хто афіцыйна быў клясыфікаваны, як непрацаздольны, былі хворыя, заражаныя тыфам. Іх зачынілі на абмежаванай прасторы бяз ежы і чыстай вады. У дзёньніку 9- й арміі пра гэта пісалася як аб посьпеху. «Апэрацыя прынесла істотную палёгку на ўсім полі бою. Жылыя тэрыторыі былі разгружаныя і вызваленыя для разьмяшчэньня войскаў. На бескарысных едакоў больш ня будзе траціцца харчаваньне. За кошт ізаляванасьці хворых былі значна скарочаныя ачагі інфэкцый».

Спатрэбіўся тыдзень, каб Чырвоная армія вызваліла агароджаныя тэрыторыі. За гэты час тут адбыліся страшныя падзеі. У маразы на адкрытым паветры пры мінус 10 градусах знаходзіліся жывыя людзі. Страціўшы надзею, яны спрабавалі падпаліць зьмёрзлую брудную ваду з балота. Жанчыны і дзеці, старыя і хворыя паміралі адзін за адным.

Азарычы ня былі канцлягерам

За сем дзён загінулі каля 9 тысяч чалавек. Большая колькасьць загінулых была, хіба што, у нямецкіх лягерах зьнішчэння на акупаванай польскай тэрыторыі — у Асьвенцыме-Біркенаў, Трэблінцы або Сабідоры. Пра тое, колькі чалавек загінулі пасьля вызваленьня савецкімі салдатамі, ніхто ня ведае, магчыма, гэта былі многія тысячы.

Азарычы ня былі канцэнтрацыйным лягерам, як некаторыя лічаць. Лягеры, тыповыя для нацысцкай Нямеччыны комплексы, былі, у адрозьненьне ад імправізаванай агароджанай калючым дротам тэрыторыі, складанымі па структуры селішчамі. Тут жа салдаты вэрмахта не рабілі злачынстваў, як гэта адбывалася ў канцэнтрацыйных лягерах. Яны проста пакідалі зьняволеных людзей на волю лёсу. У параўнаньні з колькасьцю ахвяр сярод савецкіх ваеннапалонных у 1941/1942 гадах ( 2,5-3,3 мільёна) , колькасьць загінулых у Азарычах здаецца невялікай. Доля памерлых была, на першы погляд, невялікай — каля адной пятай або адной чацьвёртай. Практычна кожны другі салдат Чырвонай арміі гінулі ў нямецкіх канцлягерах.

Сьмяротны прысуд камандуючаму

Але Азарычы ад іншых злачынстваў ваеннага часу адрозьніваў тэмп сьмяротнасьці. За сем дзён загінулі 9 тысяч чалавек. Калі б Чырвоная армія прасоўвалася павольней, магчыма, колькасьць ахвяраў было б утрая большай.
За сваю жорсткасьць камандуючы 35-й пяхотнай дывізіі генэрал-лейтэнант Ёган -Георг Рыхерт, паўстае ў 1946 годзе ў Менску перад савецкім трыбуналам і быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня. Справа, у адрозьненьне ад Нюрнбэргскага працэсу, ня разглядалася ў адпаведнасьці са стандартамі прававых дзяржаваў. Зь іншага боку, віна Рыхерта была бясспрэчнай.

Яго начальнік, генэрал танкавага войска Ёзэф Харпэ, у сярэдзіне красавіку 1945 трапіў у палон да амэрыканцаў, і выйшаў на волю праз тры гады ў 1948 годзе. За Азарычы Харпэ ня быў прыцягнуты да адказнасьці, хоць пад яго кіраўніцтвам выйшла ўказаньне аб «вызваленьні ад хворых, інвалідаў, старых і жанчын з больш чым двума дзецьмі маладзей за дзесяць гадоў і іншых непрацаздольных». Ён памёр ў 1968 годзе ў Нюрнбэргу ва ўзросьце 80 гадоў, — цытуе нямецкае выданьне партал inosmi.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG