Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста ў Данецку забіў крымінальнік па мянушцы «Кат»


Як паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў, устаноўлена асоба забойцы, які нанёс сьмяротныя раны актывісту партыі «Свабода» ў Данецку Дзьмітрыю Чарняўскаму.

Паводле апэратыўных дадзеных і сьведчаньняў відавочцаў, падазраваны вядомы ў крымінальным асяродзьдзі пад мянушкай «Кат».

Міністар падзякаваў журналістам, што падалі відэаматэрыялы, дзякуючы якім выяўленыя каля 20 чалавек — непасрэдных завадатараў і найбольш актыўных выканаўцаў, якія біліся ў першых шэрагах. Апэратыўныя групы МУС цяпер актыўна працуюць над затрыманьнем падазраваных і іх дастаўкай у органы сьледзтва.

Паводле стану на 18.00 14 сакавіка затрыманыя 6 падазраваных. Для расьсьледаваньня створана 6 адмысловых сьледчых груп, паведамляе прэсавая служба МУС Украіны.

Арсэн Авакаў адзначыў: «Дзеяньні міліцыі ў шэрагу эпізодаў былі неадэкватныя. Такі стан рэчаў у Данецкай міліцыі. Заменай каманднага складу не абысьціся. Патрэбныя больш глыбокія дзеяньні і рэабілітацыя. Хто гатовы рэальна дапамагаць — па сутнасьці, а не за пасаду і ўладу, у каго баліць душа за Данбас — прашу: уключайцеся! І губэрнатар, і новы кіраўнік міліцыі настроеныя на якасна іншы ўзровень працы міліцыі ў вобласьці».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG