Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы занепакоеная плянамі «рэфэрэндуму» ў Крыме і салідарная з народам Украіны


Камітэт міністраў Рады Эўропы выказаў у пятніцу глыбокую занепакоенасьць з-за намеру правесьці «рэфэрэндум» аб статусе Крыму, ня ўхвалены ўладамі Украіны.

У пастанове камітэту таксама падтрымана рашэньне генэральнага сакратара Рады Еўропы падаць заяву па пытаньні законнасьці гэтага «рэфэрэндуму» на разгляд Вэнэцыянскай камісіі.

Камітэт міністраў, які зьяўляецца галоўным кіроўным органам Рады Эўропы, таксама зноў выказаў салідарнасьць з Украінай і яе народам і падкрэсьліў важнасьць знайсьці палітычнае выйсьце з сытуацыі, якая склалася пасьля ўварваньня Расеі ў Крым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG