Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня распачнецца мабілізацыя ў Нацыянальную гвардыю Ўкраіны


Сёньня на разгляд Вярхоўнай Рады будзе прадстаўлены закон аб фармаваньні Нацыянальнай гвардыі, пасьля чаго плянуецца пачатак мабілізацыі ў шэрагі новай арганізацыі.

Пра гэта паведаміў міністар унутраных справаў Арсен Авакаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Ён адзначыў, што праект закону будзе ўтрымліваць падрабязную канцэпцыю стварэньня Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны і мэханізмы пераводу сёньняшніх аддзелаў МУС і Ўнутраных войскаў у новае ваеннае фармаваньне.

Міністар таксама паведаміў, што да ваенкаматаў Украіны ўжо зьвярнуліся каля 50 тыс. добраахвотнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG