Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскі спадарожнік, верагодна, выявіў рэшткі малайзійскага «Боінга»


Міністар транспарту і кіраўнік Узброеных сілаў Малайзіі на прэс-канфэрэнцыі пра зьніклы самалёт
Міністар транспарту і кіраўнік Узброеных сілаў Малайзіі на прэс-канфэрэнцыі пра зьніклы самалёт
Кітайскі спадарожнік, магчыма, выявіў рэшткі і меркаванае месца падзеньня самалёта кампаніі Malaysia Airlines, які прапаў на мінулым тыдні. Пра гэта ў сераду ўвечары паведамілі амэрыканскія сродкі інфармацыі са спасылкай на кітайскае інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа» .

Як перадае Associated Press, паводле кітайскага ўрада, на здымках, зробленых 9 сакавіка, гэта значыць праз дзень пасьля зьнікненьня авіяляйнэра, бачныя буйныя прадметы, якія плаваюць у моры ў раёне паўднёвага ўзьбярэжжа Віетнаму і на ўсход ад Малайзіі. Самы вялікі з гэтых прадметаў — 24 мэтры даўжынёй і 22 мэтры шырынёй.

Пацьверджаньняў гэтых паведамленьняў ад афіцыйных прадстаўнікоў іншых краін пакуль не паступала.

«Боінг −777» кампаніі Malaysia Airlines, які рабіў рэйс Куала-Лумпур — Пэкін, зьнік у суботу, не падаўшы сыгналаў аб непаладках, зьмене курсу або іншых праблемах. У момант апошняга кантакту з дыспэтчарамі авіяляйнэр знаходзіўся прыкладна за 220 кілямэтраў ад усходняга ўзьбярэжжа Малайзіі. Надвор’е ў раёне зьнікненьня было добрым.

Беспрэцэдэнтныя па маштабах пошукавыя апэрацыі пакуль не прынесьлі ніякіх вынікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG