Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз дамовіўся пра санкцыі супраць Расеі


Краіны Эўразьвязу ўзгаднілі праект санкцый супраць Расеі, сярод якіх візавыя абмежаваньні і замарожваньне актываў тых, хто адказвае за парушэньне сувэрэнітэту Ўкраіны.

У дакумэнце на 7 старонках падрабязна апісваюцца абмежавальныя меры, якія будуць прынятыя супраць Масквы, калі яна ня сыдзе з курсу ў адносінах да Крыму і не пачне перамовы зь міжнароднымі пасярэднікамі аб вырашэньні крызысу ва Ўкраіне.

17 сакавіка праект павінны ўхваліць міністры замежных спраў ЭЗ.

«Дзяржавы-ўдзельніцы прымуць неабходныя меры, каб прадухіліць уезд на іх тэрыторыю або праезд празь яе асоб, якія нясуць адказнасьць за дзеяньні, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны», — гаворыцца ў першым артыкуле дакумэнта.

Другі тычыцца актываў, якія знаходзяцца ў ЭЗ, і прадугледжвае, што «ўсе сродкі і эканамічныя рэсурсы, якія належаць або кантралююцца» тымі, хто адказвае за дзеяньні, якія падарвалі цэласнасьць Украіны, «будуць замарожаныя», перадае Рэйтэр.

Таксама ЭЗ працягнуў працу над складаньнем сьпісу тых, каго закрануць абмежаваньні. Гэты сьпіс будзе гатовы да 17 сакавіка.

Эўрапейскія чыноўнікі кажуць, што расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін і міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў у сьпіс не патрапяць, каб захаваць магчымасьць перамоваў у выпадку эскаляцыі.

У сьпіс, як чакаецца, будуць уключаны блізкія да Пуціна высокапастаўленыя прадстаўнікі спэцслужбаў і армейскага кіраўніцтва, а таксама прадстаўнікі расейскага парлямэнта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG