Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За спасылку на Яраша Lenta.ru атрымала папярэджаньне


Дзьмітры Яраш
Дзьмітры Яраш

Роскамнагляд вынес папярэджаньне сайту Lenta.ru за публікацыю інтэрвію з адным зь лідэраў украінскага руху «Правы сэктар» Андрэем Тарасенкам. Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе, які паступіў у рэдакцыю Lenta.ru.

Роскамнагляд адзначыў, што ў інтэрвію з Тарасенкам ёсьць спасылка на матэрыял «Дзьмітры Яраш: Рана ці позна, але нам наканавана ваяваць з Маскоўскай імпэрыяй», дзе, у сваю чаргу, ёсьць «выказваньні, накіраваныя на ўзбуджэньне нацыянальнай варожасьці».

У ведамстве заявілі, што «публікацыя нацыяналістычных заклікаў лідэраў нефармальнай экстрэмісцкай групоўкі, адзін зь якіх абвешчаны расейскімі праваахоўнымі органамі ў міжнародны вышук», парушае шэраг расейскіх законаў, у прыватнасьці, закон аб інфармацыі, закон аб СМІ і закон аб супрацьдзеяньні экстрэмізму.

На патрабаваньне Роскамнагляду, спасылка на матэрыял Яраша выдаленая.

Сьледчы камітэт РФ распачаў справу супраць лідэра «Правага сэктару» Дзьмітрыя Яраша за публічныя заклікі да тэрарыстычнай дзейнасьці з выкарыстаньнем СМІ. Нагодай стала публікацыя ў запісе «Правага сэктару» «Вконтакте», у якой Яраш зьвярнуўся да лідэра чачэнскіх баевікоў Доку Умарава з заклікам падтрымаць Украіну. У «Правам сэктары», аднак, заявілі, што запіс быў пакінуты невядомымі хакерамі, якія ўзламалі старонку. Тым ня менш, 12 сакавіка Басманны суд Масквы выдаў санкцыю на завочны арышт Яраша. Расея таксама абвясьціла лідэра ўкраінскіх нацыяналістаў у міжнародны вышук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG