Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымскія татары вывозяць жанчын і дзяцей з Крыму. Мужчыны застаюцца


Расейска-ўкраінскі канфлікт у Крыме прымушае карэннае насельніцтва паўвострава — крымскіх татараў — пакідаць свае дамы.

Рэпартаж пра гэта зьмясьціла на сваім сайце ўкраінская служба BBC.

Гэта ня масавая эвакуацыя, але жанчын і дзяцей вырашана адправіць у больш бясьпечныя месцы.

Паводле інфармацыі, якую прадставіла Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны 9 сакавіка, з Крыму прасьледавала 265 чалавек. Большасьць зь іх — крымскія татары.

BBC прыводзіць словы жыхара Крыму Міколы, які распавёў, што фірму ў Ялце, на якой ён працаваў, закрылі, пасьля таго як «прыехалі людзі ў скураных камізэльках з надпісам „Масква“ і выгналі работнікаў з аб’екта». Вяртацца ў Крым Мікола не зьбіраецца.

Прадстаўніца Грамадзкага аб’яднаньня «Сабір» Гайдэ Рызаева пацьвярджае, што крымскія татары вывозяць з паўвострава жанчын і дзяцей:

«Мужчыны застаюцца. Па-першае, крымскія татары — гэта вельмі ваяўнічая нацыя, яны не пакінуць тэрыторыю Крыму».

Ранейшы старшыня Мэджлісу Мустафа Джамілеў заяўляў, што татары займаюць у канфлікце пазыцыю вычэкваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG